Лідар “Маладога фронта” Зміцер Дашкевіч вызвалены пад падпіску аб нявыездзе праз тры тыдні пасля затрымання. На ім вісіць абвінавачанне ў “падрыхтоўцы масавых беспарадкаў”. “Падвяла кішка”, – кажа Зміцер Дашкевіч пра затрыманне. Разам з Арцёмам Леўчанкам яны замовілі баршчу, калі ўсталёўвалі мэблю ў сям’і Арловых 22 сакавіка. Аднак замест дастаўшчыкаў ежы ў кватэру ўварваліся прадстаўнікі...