Суд Маладзечанскага раёна арыштаваў старшыню АГП Анатоля Лябедзьку на 15 сутак за арганізацыю Марша “Я недармаед” у Маладзечне. Раней на 15 сутак арыштаваны старшыня руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч, 7 сутак арышту далі старшыні аргкамітэта БХД Вользе Кавальковай. Аштрафаваныя на 50 базавых велічынь актывіст АГП Дзянісу Красочка і старшыня Мінскай абласной арганізацыі БСДП Алесь Абрамовіч.