Уладзіміру Някляеву — 70. Для пісьменніка і палітыка век зусім не пенсійны. Як захаваць сяброў у літаратуры і палітыцы, якой мусіць быць паэзія ў эпоху відовішчаў, і чаму беларускія чыноўнікі за дзяржавай не бачаць Айчыны? Юбіляр — госцем «Радыё Свабода». — Уладзімір Пракопавіч, днямі выйшла ў свет ваша новая кніга — «Толькі вершы». Фактычна гэта кніга...