13 чэрвеня сілавікамі быў затрыманы бізнэсовец Віктар Пузікаў, уласнік таксі «Алмаз 7788». Пузікаву 34 гады, ён адзін з найбольш паспяховых маладых бізнэсоўцаў краіны, паведамляе Наша ніва. У Следчым камітэце на дадзены момант няма інфармацыі адносна затрымання. Першым пра затрымання Пузікава напісаў лідар прадпрымальніцкай арганізацыі «Перспектыва» Анатоль Шумчанка. Ён кажа, што, па непацверджанай інфармацыі, Пузікаў затрыманы...