На шляху ад Мінска да Маладзечна ёсць маленькі прыпынак - Ратамка. Электычкі тут спыняюцца на некалькі хвілін, а хуткія цягнікі праносяцца так, што ледзьве заўважыш на другім баку чыгункі царкву. Але, затрымаўшы вока хоць на імгненне на прыгажуні, што стаіць на высокім пагорку, сярод купаў старых дрэў, міжволі адчуеш на сэрцы цеплыню. Храм паклікаў і знік, а дабрадатны след ў душы застаўся. Той, хто зойдзе пад яго святы пакроў, абавязкова вернецца сюды.Мы скіраваліся ў ратамскі храм у дзень яго ...