Па шляху 32-й духоўна-асветнiцкай экспедыцыi "Дарога да святыняў". Мiнск-Святое Поле-Зэльва (2-я частка)
Працягваецца падарожжа з удзельнікамі 32-й духоўна-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да святыняў”. Мы крочым з Благадатным Агнем ад Гроба Гасподняга і цудатворнай Загор'е-Сталовіцкай іконай Божай Маці.Скіпоравічы. Аўтобус спыняецца ля капліцы ў гонар 1030-годдзя Праваслаўя на беларускай зямлі і 30-годдзя адраджэння Гродзенскай епархіі.Сустракаюць дзяўчаты ў прыгожых беларускіх строях з караваем ды гарманістам. Заходзім у “Хату брыгадзіра”. Гэта ўнікальны мясцовы музей вясковага побыту канца мінулаг...