Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

У аграгарадку Сялявічы на Слонімшчыне прайшла імша ў касцёле святой Барбары

У храме сабраліся жыхары аграгарадка і бліжэйшых населеных пунктаў — людзі розных пакаленняў: сем’і з дзецьмі, парафіяне сталага ўзросту, моладзь.

Пад вячэрнім небам драўляны касцёл святой Барбары выглядаў асабліва ўтульна. Унутры святыні панавала цёплая, спакойная і малітоўная атмасфера. Вернікі ў цішыні схілялі галовы, у кожнага былі свае просьбы і падзякі, свае асабістыя малітвы.

Касцёл быў святочна аздоблены да Божага Нараджэння: ёлкі з агеньчыкамі, батлейка са Святой Сям’ёй, гірлянды і калядны дэкор стварылі адчуванне хатняй цеплыні і духоўнага свята.

Падчас набажэнства ксёндз Дзяніс звярнуўся да прысутных са словамі віншавання і падтрымкі. Ён пажадаў вернікам Божага бласлаўлення, супакою і адзінства ў сем’ях:

– Дарагія браты і сёстры, хацеў бы павіншаваць усіх вернікаў з надыходзячым святам Божага Нараджэння. Божага бласлаўлення і патрэбных ласкаў для вас, вашых родных і блізкіх. Няхай гэты час будзе момантам спаткання з Панам Богам і са сваёй сям’ёй. Няхай Божае бласлаўленне і апека Святой Сям’і атуляе і бласлаўляе вас у штодзённым жыцці.

Вернікі ўдзячна ўспрынялі гэтыя словы, многія слухалі з хваляваннем і надзеяй. Імша стала для людзей не проста традыцыйным набажэнствам, а важным духоўным момантам, калі супольнасць магла аб’яднацца ў малітве перад вялікім святам Божага Нараджэння.

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus