Добавить новость


Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

«Вырасла пакаленне ініцыятыўных невукаў»

Мінінфармацыі падрыхтавала ўказ прэзідэнта, згодна якому дзяржава манапалізуе дыстрыбуцыю ўсіх замежных тэлеканалаў і адбірае ў кабельных аператараў магчымасць дамаўляцца з вытворцамі тэлекантэнту.

Адзін з кіраўнікоў мінскага ЗАТ «8 канал», які папрасіў не ўказваць ягонае імя, вельмі эмацыянальна пракаментаваў ініцыятыву Мінінфармацыі:

«Вырасла пакаленне ініцыятыўных невукаў. Нехта там ужо марыць, як ён будзе ездзіць на кінарынкі іншых краін і горда там казаць, што ЁН прадстаўляе ўсю Беларусь. А нехта, паэксперыментаваўшы з кантэнтам расійскіх тэлеканалаў (а насамрэч паразітуючы на ім), вырашыў, што можа камандаваць тэлебачаннем у сусветным маштабе.

Пад ідэалагічны складнік планаў кантраляваць тэлевізійную плынь чыноўнікі падкладваюць абяцанне зарабіць нейкія вялікія грошы за кошт паказу беларускай рэкламы на рэтранслюемых каналах. Але ж беларускі рэкламны рынак — дробязь у маштабах Еўразіі, якая практычна не бярэцца ў разлік. Вялікія медыя-карпарацыі нават размаўляць не будуць з прадстаўнікамі Беларусі, якія запатрабуюць замены рэкламных блокаў. А калі каналы знікнуць — аўдыторыя значнай сваёй часткай проста сыдзе да інтэрнэт-вяшчання або зноў пачне глядзець «праз талерку», як 10 гадоў таму.

У выніку зборы ад замежных каналаў будуць не расці, а падаць. І тады, спадзяюся, камусьці ў Мінінфарме адсякуць рукі...»

Як адаб’ецца ініцыятыва чыноўнікаў на шэраговых тэлегледачах, чытайце тут

Читайте на сайте


Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. Абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city
Музыкальные новости
Новости России
Экология в России и мире
Спорт в России и мире
Moscow.media










Топ новостей на этот час

Rss.plus