Майстры Слонімскага аддзела рамёстваў зладзілі этнаграфічную экспедыцыю ў мястэчкі Слонімскага раёна з мэтай пошуку і збору прадметаў побыту нашых продкаў і тэкстыльных вырабаў, паведамілі ў Слонімскім раённым цэнтры культуры.
Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры
Падчас экспедыцыі адбылася сустрэча з жыхаром вёскі Нагуевічы Віктарам Віктаравічам Качаргой і жахаром Дзераўной Анатолем Аляксандравічам Грыгарэвічам.
Добразычлівыя вяскоўцы падаравалі ў выставачную залу аддзела рамёстваў церніцу, матавіла і дробныя дэталі ад кроснаў.
Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры
Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры
Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры
Удзельнікам экспедыцыі атрымалася падзівіцца на каўровую вышыўку на дыванах, якія былі створаны гаспадыняй у 70-я гады.
Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры
Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры
Фота: Слонімскі раённы цэнтр культуры
Люди ломают головы, пытаясь увидеть его. А что вы видите в красном круге?