16 верасня ў 13.12 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у нежылым доме і прыбудаванай да яго гаспадарчай пабудове ў вёсцы Бракава Слонімскага раёна.
У выніку пажару знішчаны перакрыцці і дах гаспадарчай пабудовы, пашкоджаны сцены. Агонь таксама пашкодзіў дах і перакрыцці дачнага дома.
У гэты ж дзень у аграгарадку Азёры Гродзенскага раёна на прыватным падворку гарэла гаспадарчая пабудова. Агнём знішчаны дах, пашкоджаны перакрыцці і маёмасць у будынку.
Прычыны пажараў высвятляюцца.