Ноччу 31 ліпеня у Кастрычніцкі РАУС Гродна звярнуўся 73-гадовы грамадзянін Польшчы і паведаміў, што ў яго з машыны, прыпаркаванай на вуліцы Вольгі Саламонавай, знікла барсетка з дакументамі і грашыма. А праз некаторы час на лінію 102 патэлефанаваў мясцовы жыхар, які знайшоў пашпарт і перадаў яго ў бюро знаходак. Грошы пры гэтым знойдзены не былі.
Супрацоўнікі міліцыі апыталі жыхароў бліжэйшых дамоў, і адзін з іх распавёў, што напярэдадні да яго падыходзіў п’яны мужчына і прасіў размяняць валюту. Прыкметы гэтага мужчыны гродзенец паведаміў міліцыянерам.
Дзякуючы атрыманым звесткам, супрацоўнікі крымінальнага вышуку ўстанавілі асобу западозранага ў крадзяжы 59-гадовага мясцовага жыхара, які толькі месяц назад вызваліўся з месцаў пазбаўлення волі.
Падчас затрымання мужчына знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага апхянення. У яго ў кватэры знайшлі частку ўкрадзеных грошай, якія ён не паспеў патраціць на спіртное.
Супраць затрыманага ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж, здзейснены паўторна».
Фота УУС