27 ліпеня ў 10.49 выратавальнікам паведамілі пра пажар у чатырох прыватных гандлёвых павільёнах на Савецкай вуліцы ў Шчучыне. У выніку ўзгарання знішчана маёмасць у адным з павільёнаў, пашкоджаны дах на плошчы 40 квадратных метраў. Прычыны пажару і страты ад яго высвятляюцца.
Вечарам 27 ліпеня ў полі каля вёскі Лапушно Дзятлаўскага раёна гарэў рулон саломы. У выніку ўзгарання знішчана 50 кілаграм саломы. Прычына ўзгарання высвятляецца.
28 ліпеня ў 00.45 выратавальнікам паступіла паведамленне пра пажар у гаспадарчай пабудове на Чырвонаармейскай вуліцы ў Дзятлаве. У выніку ўзгарання пашкоджаны дах і перакрыцці ў будынку. Прычына пажару высвятляецца.
Раніцай 28 ліпеня ў вёсцы Байбы Смаргонскага раёна гарэла прыватная лазня. У выніку пажару агнём знішчаны дах лазні. Прычына ўзгарання высвятляецца.