Добавить новость

Простор как в Camry, 2100 км на баке бензина и хорошее оснащение — недорого. Новейший BYD Qin L можно заказать в России за 2,5 млн рублей

Куда пропала ведущая программы «Вести» Светлана Сорокина

Гастроэнтеролог Сухорукова назвала наиболее полезные продукты поздней осенью

Синоптики сообщили о переменной облачности и ветреной погоде в Москве 9 ноября



Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Деревня — Бельки Воропаевского сельсовета

Па звестках энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», Белькі вядомыя з канца XVIII стагоддзя ў складзе Ашмянскага павета Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага як вёска Белкі ў маёнтку Белае ва ўладанні Тызенгаўза. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) — у складзе Расійскай імперыі. Па перапісе 1897 г., 38 двароў, 195 жыхароў. Працавала школа граматы, быў прыватны фельчар. У 1905 г. 153 жыхары, апрацоўвалася 182 дзесяціны зямлі. У 1909 г. 10 двароў, 40 сем’яў, 242 жыхары. Сяляне ўваходзілі ў Полаўскае сельскае таварыства. У 1918 годзе акупіравана германскімі войскамі, у 1919-м — польскімі. З 1921-га па 1939-ы знаходзілася ў скла­дзе Польшчы.

 

Што да сучаснасці, то, па звестках энцыклапедыі, у 1970 годзе ў Бельках было 75 двароў і 221 жыхар, меліся сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне паштовай сувязі, швейная майстэрня, магазін. У 1996-м — яшчэ і міліцэйскі ўчастак, АТС, філіял ашчаднай касы, клуб. Белькі былі цэнтрам калгаса «Зара» і сельскага Савета.

Зараз у вёсачцы ўсяго 23 пастаянныя жыхары і 5 дачнікаў.

Ехалі забраць, але засталіся самі

Я тут нарадзілася, вырасла, выйшла замуж, выгадавала дзяцей, тут і паміраць буду, — катэгарычна заяўляе найстарэйшая жыхарка вёскі — 94-гадовая Лідзія Анатольеўна Брэская. А потым успамінае, як мянялася ўлада і ёй давялося вучыцца ў польскай, беларускай, нямецкай школе, колькі радасці было для людзей, калі скончылася Вялікая Айчынная вайна, як дружна працавалі ў калгасе. Яна хадзіла ў паляводства, а пры патрэбе давала водпускі жывёлаводам. А дома прала, ткала, шыла, вышывала.

 

— 20 гадоў назад памёр наш тата. А мама з роду доўгажыхароў, — расказвала дачка Тамара. — Яе бацькі не стала ў 100-гадовым узросце, маці — у 90-гадовым. Калі маму стала падводзіць здароўе, мы з мужам вырашылі забраць яе да сябе ў Барысаў. Але яна не згадзілася, і мы засталіся ў вёсцы. Асабліва падабаецца тут мужу, бо ён заўзяты рыбак і грыбнік. Мне хапае клопатаў з хатнімі справамі і агародам.

 

Лідзія Анатольеўна не можа нарадавацца, што дачка і зяць побач з ёй, ахінаюць клопатам і ўвагай. Наведваецца з Наваполацка сын Віталій. Што да далейшага працягу роду, то гэта 5 унучак (усе атрымалі вышэйшую адукацыю), 5 праўнучак і 2 праўнукі.

На тое і старэйшына

Такая гэта «пасада», каб ве­даць усіх і ўсё. Не гарыць ліхтар на вулічным слупе, не расчышчана дарога ад снегу, зламала бура дрэва або ў вёсцы здарылася што іншае, старэйшына звяртаецца ў сельскі Савет ці ў адпаведныя раённыя службы — і пытанне вырашаецца.

У Белькі Ванда Брэская, ура­джэнка суседняга з нашым, Шаркаўшчынскага, раёна трапіла ў 1970 годзе па накіраванні пасля заканчэння Полацкага сельскагаспадарчага тэхнікума. Працавала ў бухгалтэрыі калгаса «Зара». Тут сустрэла свайго суджанага. Пётр з’яўляўся калгасным аграномам. Стварылі сям’ю, выхоўвалі сына і дачку.

 

Жаночае шчасце абарвалася ў адзін момант. Вандзе было ўсяго 42, калі муж разбіўся на матацыкле. Іх дачка Алёна тады заканчвала 10 клас, сын Віктар служыў у арміі. Дэмабілізаваўшыся, не захацеў пакідаць маці і пайшоў працаваць у Варапаеўскую дыстанцыю пуці. Дачка скончыла Мінскі фінансава-эканамічны тэхнікум, потым завочна Полацкі ўніверсітэт. Працуе галоўным бухгалтарам на прыватным прадпрыемстве ў Паставах.

 

— А зараз зойдзем да Раісы Нігурэй, — прапанавала мне чарговую кандыдатуру для фотаздымка старэйшына. — Мы з ёй працавалі ў калгаснай бухгалтэрыі.

— Даўно ты ў мяне не была, Вандачка. Заходзь часцей! — радасна сустрэла Раіса Сяргееўна сваю былую калегу.

А мне 84-гадовая гаспадыня расказала, што разам з мужам будавалі прасторную хату, бо ў сям’і былі тры сыны. Але яны выраслі і раз’ехаліся хто куды: Віктар — у Мінску, Юра — у Расіі, Сяргей — у Паставах. Даўно не стала мужа — і хата апусцела. Падвяло здароўе: перанесла інсульт, перахварэла на каранавірус, і гэта не прайшло бясследна.

 

Сталіца нават не сніцца

Мінчанін Віктар Бычык пераехаў на пастаяннае месца жыхарства ў Белькі 6 гадоў назад, убачыўшы ў інтэрнэце аб’яву пра продаж дома. Кажа, што шукаў хутар, а гэта вёсачка мала чым адрозніваецца ад яго.

— Я нарадзіўся і вырас на Палессі, але пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС мае родныя мясціны забрудзіла радыяцыя, — расказваў ён. — Шмат гадоў жыў і працаваў у Мінску, там засталіся мае жонка і дачка. Яны цалкам гарадскія жыхары. А я так і не прывык да сталіцы. Тут жа для мяне раздолле — цішыня, спакой, лес, рыбалка. Адным словам, усё, чаго не хапала ў Мінску.

 

Віктар не толькі наталяецца прыродай, але і працуе як на ўласным падвор’і, так і ў ААТ «Кураполле-агра»: на УАЗіку дастаўляе на працу і дадому жывёлаводаў. Дарэчы, і ў саміх Бельках ёсць ферма, на якой утрымліваюцца цялушкі. На ёй працуюць муж і жонка Алена і Уладзімір Купрыяновічы. На жаль, іх не было дома — пасвілі статак недзе ў полі.

Дваім адзінота не пагражае

Галіна Мышко 50 гадоў пражыла ў шчаслівым шлюбе, з мужам Анатолем выхавалі дзвюх дачок і сына. Але 8 гадоў назад Анатоля скасіў інсульт.

— Бацькоўскі дом на водшыбе вёскі, лічы, на хутары, і мы вельмі перажывалі за маму, — расказвала дачка Святлана. — Да таго ж на яе руках заставалася ляжачая маці, якую яна дагледзела да апошніх дзён — памерла на 98-м годзе. Калі мама засталася адна і яе паклікаў жыць да сябе аднавясковец Аляксандр Мікалаевіч Януш, які таксама аўдавеў, мы з сястрой і брат былі не супраць.

 

А сама Галіна Пятроўна прызнаецца:

— Я саромелася ў такім узросце мяняць жыццё, але ўсё ж такі рашылася і ніколькі не шкадую пра гэта.

У жніўні будзе 4 гады, як яны разам — гаспадар з вялікай літары і адмысловая гаспадыня. У доме і ля яго ўзорны парадак, пра што сведчыць і адпаведная таблічка, прымацаваная на будынку. Мноства кветак буяе з ранняй вясны да позняй восені, у тым ліку і любімыя ружы памерлай жонкі Аляксандра Глафіры. На панадворку і ў кветніках — розныя фігуркі, зробленыя рукамі Мікалаевіча. У кірмашовыя дні ці ў рэлігійныя святы ён заводзіць свае старэнькія, але дагледжаныя жыгулі і едзе з Пятроўнай у Варапаева на рынак або ў царкву.

 

— З вялікай павагай мама і Аляксандр Мікалаевіч адносяцца адно да другога, — гаварыла Святлана. — Нам прыемна наведвацца да іх, радасна бачыць, што ўсё ладзіцца. І праца, і ўспаміны ў іх агульныя, бо жыццё абодвух прайшло ў адной вёсцы.

На бацькоўскай сядзібе

Даведаўшыся, што я з рэдакцыі раённай газеты, Алена і Аляксандр Нямірскія адзначылі, што выпісваюць і любяць «Пастаўскі край». А Алена Іванаўна як філолаг па адукацыі да таго ж прафесійна аналізуе публікацыі.

Пастаянна сямейная пара жыве ў Наваполацку. Алена працавала на прыватным экалагічным прадпрыемстве, Аляксандр — на «Паліміры». Кожны водпуск яны праводзілі на сваёй радзіме, у Бельках. Зараз, калі абое ўжо на пенсіі, плануюць знаходзіцца тут усё лета, а можа, нават і на зіму застацца. Дом Аленіных бацькоў дагледжаны, у ім зроблены рамонт. І дома, і на падвор’і пастаянна падтрымліваецца парадак. А саміх старэйшых гаспадароў ужо няма на гэтым свеце.

 

— Калі б тата ўстаў і ўбачыў, што стала з вёскай, у яго не вытрымала б сэрца, — з болем гаварыла Алена. — У нас жа было столькі жыхароў, у тым ліку моладзі! Спачатку працавала васьмігодка, пасля яе зрабілі сярэдняй школай. Тата працаваў дырэктарам, мама — настаўніцай. Калі дзяцей стала менш, зноў перавялі ў васьмігодку, а праз гады і зусім закрылі. Зараз ля яе запусценне.

Але ўсё роўна родныя мясціны дарагія сэрцу, а на бацькоўскім падвор’і хораша і папрацаваць, і адпачыць. У выхадныя любіць прыехаць з Наваполацка да бацькоў у вясковую лазеньку і на шашлык дачка Віка.

Паўтарыцца ў дзецях

Пра Алу Курыловіч наша газета пісала тры гады назад. Указам Прэзідэнта Беларусі ад 26 лютага 2021 года яна была ўдастоена ордэна Маці. Высокая ўзнагарода парадавала і расчуліла жанчыну, якая нарадзіла і выхавала шасцярых дзяцей. Прычым практычна адна: з першым мужам разышлася, другі раптоўна памёр, калі малодшаму сыночку, Жэню, ішоў толькі чацвёрты год.

 

Працавала аператарам машыннага даення, трымала вялікую ўласную гаспадарку, прывучала да работы і самастойнасці дзяцей. Толькі Жэня яшчэ школьнік, а пяцёра ўжо знайшлі сваё месца ў жыцці. Саша жыве ў Бельках, працуе на ферме, Алеся — у Мінску, у рэдакцыйна-выдавецкай установе «Веснік Белнафтахіма». Дзіма і Максім набылі прафесію будаўніка, Аксана — прадаўца.

— Няма большага шчасця, чым мацярынства, — заключае Ала Іванаўна. — Кожнае дзіця было жаданым, усіх аднолькава люблю і жадаю найлепшай долі. Ведаю, што і я дарагая сваім сынам і дочкам. Я трывожуся за іх, яны — за мяне.

Хіба з рыдлёўкай…

Нізашто не буду фатаграфавацца, — замахала рукамі Леаніла Лысёнак— Вы ж бачыце, што я ў рабочым адзенні, саджу бульбу.

— Дык гэта ж якраз для газеты: вёска працуе. Часу ў вас я шмат не забяру, — угаворваю жанчыну, а старэйшына актыўна дапамагае ў гэтым. І Леаніла Фёдараўна «здаецца»: «Ну, калі ў агародзе і з рыдлёўкай, то няхай сабе».

Яна 20 гадоў адпрацавала ў калгасе даяркай, таксама даглядала цялят. Нарадзіла трох сыноў. Сяргей зараз у Расіі, Дзіма і Андрэй — у роднай вёсцы.

 

— Ты ж скажы, Лёля, што твой Дзіма летась заняў першае месца ў раёне на ворыве зябліва, — падказвае старэйшына. — Пра гэта ў газеце пісалі.

— Ён працуе ў «Дунілавічах-агра» на трактары і на камбайне, — працягвае Леаніла Фёдараўна. — Я яго амаль не бачу. А палове шостай машына забірае, а вяртаецца дадому каля дзесяці гадзін вечара.

Як маці яна перажывае, што сыны не маюць сем’яў, ды і сама 17 гадоў назад развялася з мужам. Хоць і жывуць у адной вёсцы, але адносін не падтрымліваюць.

 

Очередная деревня на маршруте редакционного проекта «Вёсачка» — Бельки Воропаевского сельсовета

Фаіна Касаткіна

ист: https://www.postawy.by/2024/05/ocherednaya-derevnya-na-marshrute-redakcionnogo-proekta-vjosachka-belki-voropaevskogo-selsoveta/

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

С фасада жилого дома в Мытищах падают плиты

Не пейте эти помои: эти марки кофе не смейте брать даже по акции

Троих рабочих травмировало хвостовой частью вертолета в Томской области

Синоптики сообщили о переменной облачности и ветреной погоде в Москве 9 ноября

Музыкальные новости

Путин заявил, что Россия готова увеличить поставки нефти и газа в Индию

Копия папа: жена Галустяна показала подросшую дочь от юмориста

В России вновь пройдет культурно-благотворительный фестиваль детского творчества «Добрая волна»

Кудерметова в паре с Чжань Хаоцин вышли в полуфинал итогового турнира WTA

Новости России

Гастроэнтеролог Сухорукова призвала есть осенью овсяные хлопья, бананы и фасоль

Синоптики сообщили о переменной облачности и ветреной погоде в Москве 9 ноября

Синоптик Леус: Тепло в столице выходит на максимум

Строгие правила продажи автозапчастей и масел вводят в России

Экология в России и мире

«До потолка прыгала!»: слушатель «Авторадио» выиграл автомобиль для любимой

Певица Севиль заявила, что ей было нелегко сыграть саму себя в сериале

Во всероссийском этапе чемпионата «Абилимпикс» «золото» дали одиннадцатикласснику из Бутово

Притча об уверенности в собственных силах

Спорт в России и мире

Русские ракетки развели по углам // Даниил Медведев и Андрей Рублев попали в разные группы на Nitto ATP Finals

Теннисистка Пегула снялась с итогового турнира WTA, ее заменит Касаткина

Даниил Медведев станет самым возрастным участником Итогового турнира — 2024

Вместо Джоковича на Итоговый турнир ATP поедет Андрей Рублев

Moscow.media

Радуга. Начало июля

В Екатеринбурге выставили на продажу недостроенный детский сад

В России вновь пройдет культурно-благотворительный фестиваль детского творчества «Добрая волна»

Amazon планирует многомиллиардные инвестиции в разработчика конкурента ChatGPT











Топ новостей на этот час

Rss.plus






Гастроэнтеролог Сухорукова призвала есть осенью овсяные хлопья, бананы и фасоль

Простор как в Camry, 2100 км на баке бензина и хорошее оснащение — недорого. Новейший BYD Qin L можно заказать в России за 2,5 млн рублей

Поставил спектакль, преподавал и писал музыку: малоизвестные факты об архитекторе Симбирска Феофане Вольсове

В Санкт-Петербурге автомобиль насмерть сбил пешехода на КАД