Вечарам 22 ліпеня ў вёсцы Беражно Карэліцкага раёна згарэла гаспадарчая пабудова.
Гарэла гаспадарчая пабудова ў Ашмянскім раёне
Яшчэ адна гаспадарчая пабудова гарэла ў аграгарадку Кальчуны Ашмянскага раёна. Там агонь пашкодзіў дах і перакрыцці пабудовы.
Гарэла кватэра ў Бераставіцкім раёне
Таксама вечарам 22 ліпеня выратавальнікам паведамілі пра пажар у кватэры ў аграгарадку Кваторы Бераставіцкага раёна. У выніку пажару пашкоджаны халадзільнік, маразільная камера, закурадымлены сцены і столь на кухні і ў калідоры.
Ноччу 23 ліпеня ў Лідзе на вуліцы Машэрава гарэў балкон. У выніку ўзгарання пашкоджана маёмасць і падлога на балконе.
Прычыны пажараў высвятляюцца.
Фота МНС