Пераможцамі сталі член Саюза пісьменнікаў Беларусі паэт Андрэй Татур (намінацыя
«Паэзія»), член СПБ празаік Таццяна Лашук (намінацыя «Проза»), член СПБ
паэтэса Тамара Мазур (намінацыя «Дзіцячая літаратура»), паэтэса Юлія Раманюк
(Юлія Мельнік) перамагла ў намінацыі «Адкрыццё года».
У намінацыях «Драматургія», а таксама «Публіцыстыка і краязнаўства», «Літаратуразнаўства і крытыка» конкурс не адбыўся.
Абвешчаны летась Абласны літаратурны конкурс імя М. Багдановіча па сваім
фармаце з’яўляецца конкурсам рукапісаў. Яго пераможцы атрымліваюць грашовую прэмію
Гродзенскага аблвыканкама ў памеры 100 базавых велічынь, якая дае
магчымасць выдання новых кніг.
Творчае спаборніцтва літаратараў Гродзеншчыны арганізавана ўпраўленнем культуры Гродзенскага аблвыканкама.
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу адбылося 3 ліпеня 2024 года ў абласным цэнтры на ўрачыстым мітынгу ў гонар Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Выданне кніг пераможцаў запланавана на 2024 год, адзначаецца ў паведамленні.
Фота http://www.pisateli.by