Добавить новость

Бастрыкин попросил завести дело против председателя Солнцевского районного суда

Завершилась реставрация первого столичного небоскреба. Как в Москве возвращают исторический облик доходным домам

Аналитик: Россияне погашают ипотечные кредиты в среднем за 9-11 лет

Ефимов: Историческое здание в Хорошево-Мневниках переведено на льготную ставку аренды после восстановления





Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Янчуки Дуниловичского сельсовета

Клічце – наведаемся!

Пасля сакавіцкага выпуску рэдакцыйнага праекта «Вёсачка» чытачка «ПК» Ала Сварцэвіч папрасіла напісаць пра вёскі былога калгаса «Праўда». І я адправілася ў Янчукі — былы цэнтр гаспадаркі. Напярэдадні цэлыя суткі рваў пранізлівы вецер, праліваліся халодным дажджом цяжкія хмары. Але наступная раніца выдалася ціхай і сонечнай, што дадавала радасці.

Па дарозе, а гэта паўсотні кіламетраў ад Пастаў, цешыла вока сакавітая зеляніна азімых зерневых, рапсу, траў, нявесцілася на ўзлесках чаромха, у садах зацвіталі слівы, чарэшні, алыча. Адным словам, вясна ўбіралася ў сілу. Але выходзіць у агароды людзі не спяшаліся, бо яшчэ не прагрэлася глеба, і мелі час на размову.

 

Пачну з гісторыі. Вёска вядомая з канца XVIII стагоддзя як Янчукова ў маёнтку Ваўкалата ва ўладанні Бжаздоўскіх. Па перапісе 1897 года тут мелася 12 двароў, 73 жыхары. Найбольш вяскоўцаў — 98 — было ў 1963 годзе. У Янчуках працавалі васьмігадовая школа, клуб, бібліятэка, ФАП, магазін. Сёння жменьку вяскоўцаў абслугоўвае аўтамагазін, медпункт у суседніх Гайдуках,  прыходзіць паштальён, два разы на месяц заязджае аўтобус «Паставы—Сасноўшчына».

 

З’ездзіла 7 матацыклаў

Старэйшына вёскі Людміла Татыржа 30 гадоў адпрацавала галоўным аграномам калгаса «Праўда», адзначана медалём «За працоўныя заслугі».

— У гаспадарцы было 1 120 гектараў ворнай зямлі, — расказвала Людміла Уладзіміраўна. — Палі дробнаконтурныя і знаходзіліся далёка адно ад другога. За гады работы я з’ездзіла 7 матацыклаў (машын спецыялістам не давалі). Без майго кантролю не заставаўся ні адзін участак, і кожны засяваўся, не тое што зараз. Не сказаць, што нашы землі ўрадлівыя, але мы іх належным чынам апрацоўвалі, уносілі шмат угнаенняў, таму і добры ўраджай атрымлівалі.

Муж Людмілы Валянцін 13 гадоў шафярыў у «Праўдзе», потым перайшоў у райсельгасхімію. Але з цягам часу вярнуўся ў Янчукі, і яго прызначылі на новы трактар.

 

Ужо шмат гадоў абое на пенсіі. Упраўляюцца ў доме і ля дома, радуюцца за дзяцей і ўнукаў. Перажылі і выпрабаванне: у 35-гадовым узросце раптоўна памёр іх зяць. На руках дачкі Таццяны засталіся 9- і 11-гадовы сыны. Выгадаваць іх дапамаглі дзядуля з бабуляй. Зараз Аляксандр Статута працуе ў аддзяленні ДАІ Пастаўскага РАУС, яго брат Ігар — механікам у Варапаеўскай дыстанцыі пуці. На днях Ігара вылучылі дэлегатам Усебеларускага народнага сходу. Хіба не гонар? Дачка Жанна з мужам Юрыем жывуць у Старым Двары, унучка Віка — у Віцебску, яна айцішніца, другая ўнучка, Паліна, — дзяжурная па станцыі Паставы, заканчвае Гомельскі ўніверсітэт чыгуначнага транспарту. Адным словам, усе знайшлі сваю дарогу ў жыцці.

Хто б мог падумаць…

У Марыі і Міхаіла Вітко тры дарослыя дачкі.

— Мы і падумаць не маглі, што наша старэйшая, Святлана, выйдзе замуж за сірыйца, — расказвала Марыя Іванаўна. — Я перажывала, плакала, але ўрэшце змірылася з выбарам дачкі. А зараз не магу нарадавацца. Зяць — цудоўны чалавек, Света шчаслівая ў шлюбе. Яны жывуць у Германіі, Хамат працуе хірургам. Святлана таксама ўрач, але пакуль займаецца толькі сынам Даніэлем. У ліпені яму споўніцца 4 гады. Нядаўна ўсёй сям’ёй прыяз­джалі да нас. Даніэль вельмі цікаўны і шустры хлопчык. Размаўляе па-руску, па-нямецку і па-арабску і мяне спрабуе вучыць.

 

Яшчэ дзве дачкі Вітко знайшлі сваё прызначэнне на Радзіме. Іна скончыла медвучылішча, жыве і працуе ў Полацку. Разам з мужам выхоўваюць сыночка. Аня адразу пасля заканчэння Маладзечанскага тэхнікума харчовай прамысловасці выйшла замуж, неўзабаве нарадзіла хлопчыка. Зараз працуе ў санстанцыі ў Оршы.

Сама Марыя загадвала янчукоўскім магазінам. Калі яго закрылі, уладкавалася сацработнікам.

— А зараз адпачываю, — прызналася. — Толькі і тых клопатаў, што кветкі, градкі ды куры. А раней жа столькі скаціны трымалі!

І на Калыме папрацаваў

Слухаю дыктафонны запіс размовы з Антонам Гірыным — і нібы зноў трапляю на падвор’е, бо фонам ідзе кудахтанне курэй і кукарэканне пеўня, кулдыканне індыкоў, бляянне авечак і коз, перасвіст дзікага птаства і грозны голас Цэзара — казла альпа-нубійскай пароды.

— А хутка ж пачнуць залівацца салаўі, летнімі начамі застракочуць конікі, — гаварыў мне Антон Яўгеньевіч. — Прырода ў нас цудоўная, толькі ніякай інфраструктуры няма, і людзі павыязджалі.

 

Ён 25 гадоў адпрацаваў майстрам лесу. А мінулай вясной падаўся ажно на Калыму. «Не за пахам тайгі, а мыць золата, — хітра ўсміхаецца. — З сакавіка па кастрычнік працаваў на прыіску на самазвале. Калі б не гаспадарка, магчыма, паехаў бы і сёлета. Але ж, бачыце, колькі тут спраў».

 

Гаспадыню падвор’я, на якім шмат жыўнасці, я знайшла на медпункце ў Гайдуках, дзе яна працуе санітаркай. Алена Іванаўна настаўнічала ў мясцовай школе, а калі яе закрылі, прыйшла сюды. Лічыць, што ніякая работа несаромная, адказна адносіцца да сваіх абавязкаў.

Абодва сыны Гірыных — афіцэры Беларускай арміі. Юрый — лейтэнант, Канстанцін — маёр. Пры магчымасці наведваюцца да бацькоў.

Як у Бога за пазухай

Соф’я Сварцэвіч у 1960 годзе выйшла замуж у Янчукі. Працавала ў калгасе, нарадзіла траіх дзяцей. Заробкі слабыя, а малых трэба было падымаць на ногі. Трымалі шмат скаціны: дзвюх кароў, двух цялят, свіней, авечак, курэй, гусей, качак. Прывучалі да працы дзяцей.

— Усе выраслі годнымі людзьмі, — гаварыла Соф’я Іванаўна. — Але малодшага, Адама, даўно няма з намі: у 30-гадовым узросце ён трагічна загінуў. Засталася яго глуханямая дачушка. Дзякаваць Богу, вырасла прыгожай і талковай. Жыве і працуе ў Мінску, наведваецца да нас.

 

Ужо два гады, як маці забрала да сябе ў Паставы дачка Людміла.

— Старасць у мяне шчаслівая, — прызналася жанчына. — Пра мяне клапоцяцца не толькі дачка, сын, але і зяць з нявесткай. А як цешуся з пяці ўнукаў і сямі праўнукаў!

Так супала, што я наведалася да Соф’і Іванаўны якраз у дзень яе нараджэння — споўнілася 85. У пакоі імянінніцы стаялі букеты кветак, яна прымала віншаванні і па тэлефоне. А адзначыць гэту дату ўсе родныя планавалі ў найбліжэйшыя выхадныя.

— Мама — вялікая працаўніца, — расказвала яе дачка Людміла. — Яна і зараз знаходзіць сабе занятак — шые на швейнай машынцы. За мінулую зіму звязала світар унуку, 18 пар шкарпэтак, пальчаткі. А хутка не ўтрымаем у доме — пой­дзе з матычкай на градкі.

Не засталася занядбанай і хата ў Янчуках. Часта прыязджаюць сюды, наводзяць парадак, абкошваюць траву. Але найперш наведваюцца на могілкі, дзе знайшлі вечны спачын іх родныя.

Без памочнікаў не абысціся

У Паўла Сварцэвіча самы прыгожы дом у Янчуках. У яго я зайшла разам з сацыяльным работнікам Вікенціем Чарапкоўскім.

— Памочнікі патрэбныя? — гукаем гаспадара.

— А як жа! — адказвае і з цікавасцю прыглядаецца да мяне: што за незнаёмка завітала?

 

Тлумачу, што збіраюся пісаць пра вёсачку, таму заходжу да ўсіх яе жыхароў.

Гаспадар толькі цяжка ўздыхае ў адказ. Цяжка закончыўся для яго мінулы год, не лягчэй і сёлета. У кастрычніку пахаваў жонку. Няма здароўя ў самога — перанёс цяжкую аперацыю. Таму без памочнікаў не абысціся. Раней наведвалася сацработнік Марыя Чарапкоўская, зараз абслугоўвае яе муж Вікенцій. Бывае, і разам прыязджаюць на машыне. Не абмінаюць дом Паўла Сварцэвіча і аднавяскоўцы.

Толькі б з мядзведзем размінуцца

Ад вёскі да лесу рукой падаць. Таму грэх не скарыстацца яго дарамі. Ірына Гірын — вялікая аматарка «ціхага палявання».

— Як толькі пачынаюць расці грыбы, еду на веласіпедзе за былыя калгасныя майстэрні — і ў лес, — расказвала яна. — Магу і надвячоркам адправіцца. «Дзе ты знойдзеш тыя грыбы? — кажуць суседзі. — Столькі людзей прайшло, ужо ўсе пазбіралі». А я знаходжу, бо ведаю кожную мясцінку, дзе яны растуць. Але сёлета страшнавата: кажуць, у нашых лясах мядзведзі з’явіліся…

 

Два дзесяцігоддзі Ірына працуе ў сацыяльнай службе. Раней мела 12-13 падапечных, зараз, калі дасягнула пенсійнага ўзросту, абслугоўвае ўсяго чатырох чалавек у Гіголах і Гайдуках. Хапае працы і дома, бо жыве адна. Два сямейныя сыны жывуць у Глыбокім, наведваюцца рэдка. А трэба і агарод пасадзіць, і паліва нарыхтаваць, і траву абкасіць…

Такая акуратыстка!

Уладзіславе Пляшкун пайшоў 87-ы год, але бачылі б вы, якая прыгажосць і чысціня, што за кветкі ў доме гэтай адзінокай жанчыны!

— Напэўна, дзеці часта прыязджаюць дапамагаць або ў вас выключна старанны сац­работнік, — выказваю ўслых меркаванне.

 

Усміхаючыся, Уладзіслава Уладзіславаўна гаворыць: «Не, пра парадак клапачуся сама. Мне ж трэба рухацца. Калі засяджуся, а яшчэ горш — заляжуся ў свае гады, то і не ўстану. Праўда, даймае высокі ціск. Калі не дапамагаюць таблеткі і танометр паказвае за 200, выклікаю хуткую дапамогу. Дзякуй медыкам, кожны раз прыязджаюць хутка і ратуюць мяне ўколамі.

 

Адзіная дачка і дзве ўнучкі Уладзіславы Уладзіславаўны жывуць у Вілейцы. Уласнага транспарту яны не маюць, грамадскі ў Янчукі ходзіць два разы на месяц. Таму часта прыязджаць няма магчымасці. Затое «закідваюць» бабулю пасылкамі. Бывае, што на адным тыдні нават некалькі прысылаюць. А ў іх — лякарствы, прадукты і нават уборы. «Толькі куды мне прыбірацца? — разводзіць рукамі жанчына. — Вельмі ба­ляць ногі, нават да каплічкі ўжо не магу дайсці, малюся дома».

Дачка даўно забрала б маці да сябе. Але як адарвацца ад роднага куточка?

Очередная деревня на маршруте редакционного проекта «Вёсачка» — Янчуки Дуниловичского сельсовета

Фаіна Касаткіна

источник: https://www.postawy.by/2024/04/ocherednaya-derevnya-na-marshrute-redakcionnogo-proekta-vjosachka-yanchuki-dunilovichskogo-selsoveta/

Loading

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Пополнение в линейке товаров для творчества с персонажами «Турбозавров» - новые раскраски от ИД «Лев»

До 15 лет лишения свободы: По делу о терроризме задержали тренера молодёжной сборной России по борьбе

Пойман с поличным: Источник раскрыл подробности дела главы Солнцевского райсуда Москвы Матеты

Слет школьных лесничеств прошел в «Школе разведчиков» в Балашихе

Музыкальные новости

Лавров: личные контакты Лукашенко и Путина планируются в ближайшее время

Как правильно подбирать запчасти для автомобиля?

Певец Валерий Леонтьев прилетел из США в Москву и выступил на корпоративе

LEON Вторая лига Б. «Спартак-2» крупно обыграл «Зенит-2», «Чертаново» победило «Знамя Труда»

Новости России

«За сало дали 1,5 года». Как среди мусульман стран экс-СССР пропала свинина

Свыше 75 тысяч человек отметили День молодежи в подмосковных парках

Между жизнью и смертью: в Германии напомнили о леденящих душу ужасах войны. Чтобы выжить, приходилось делать чудовищный выбор

Экспорт нефти из России резко упал

Экология в России и мире

Отдыхающий в Кисловодске понял, почему там не любят москвичей, назвав 5 причин для недовольства столичными туристами

Zegna menswear весна-лето 2025 (SS-2025)

Зимние чартеры в Таиланд расширили: названы новые маршруты и цены

Создание Портфолио Актера. Создание Фото Портфолио.

Спорт в России и мире

Теннисистка Пивоварова назвала травму Джоковича шагом к завершению карьеры

Уимблдон. 2 июля. Джокович сыграет вторым запуском на Центральном корте, Маррей – третьим, турнир начнут Рублев, Сафиуллин, Швентек, Самсонова

Касаткина и Шнайдер блеснули на траве перед Уимблдоном. Идеальный день для российского тенниса

Уимблдон. 1 июля. Мирра Андреева и Синнер сыграют последним запуском, Медведев стартует в 15:00

Moscow.media

Дирекция по качеству АО "Желдорреммаш" посетила локомотивостроительные заводы ТМХ

Инициатива об увеличении лимитов ОСАГО в рамках европротокола – мнение экспертов

Бывший завод Фольксвагена в Калуге снова обещают запустить. Уже в третий раз

Свердловчанке, избивавшей детей, придется заплатить им три миллона рублей











Топ новостей на этот час

Rss.plus






Балахнин: «Роналду уже не тот»

"Иду убивать эти 30 процентов": Обыск у террориста раскрыл правду про никабы

Экспорт нефти из России резко упал

ГД и МИД договорились о распространении в ООН доклада о преступлениях Киева