Добавить новость

Гости «Москвы 2030» составили рейтинг лучших экспозиций в Гостином Дворе

Столичные НКО приглашают на свои площадки «Лета в Москве. Все на улицу!»

Сбор вещей для пострадавших в Курской области начался в штабах «Москва помогает»

Экономист Бархота: проекты строительства в Москве отвечают высоким техническим требованиям





Новости сегодня

Новости от TheMoneytizer

Деревня Сурвилишки

Заглянем у гісторыю

       Вось якія звесткі пра Сурвілішкі я знайшла ў энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», створанай супрацоўнікамі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Вёска ў Камайскім сельсавеце, ля возера Вялікія Сурвілішкі, за 28 кіламетраў ад Пастаў, 20 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лынтупы, 302 кіламетры ад Віцебска.

  • Упершыню ўспамінаецца ў 1557 годзе як частка маёнтка Камаі ў Ашмянскім павеце Віленскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. Належала каралеўскаму пісару Яну Гайку, які раней набыў яе ў Станіслава Сурвілы, ад прозвішча якога паходзіць назва вёскі.

  • У 1557 годзе была прададзена кіеўскай ваяводзіне, княгіні Фядоры Фрыдрыхавай-Пронскай.

  • У канцы ХVІІІ стагоддзя — шляхецкае ўладанне.

  • Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 г.) — у скла­дзе Расійскай імперыі.

  • У 1905 годзе — маёнтак у Камайскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губерні, 89 жыхароў, 984 дзесяціны зямлі.

  • Са жніўня 1915 года да лістапада 1918-га была акупавана германскімі войскамі.

  • З 01.01.2019 — у складзе БССР.

  • З красавіка 1919 г. да ліпеня 1920 г. акупавана польскімі войскамі.

  • З 1921 г. — у складзе Польшчы.

  • З 1922 г. — у Віленскай зямлі.

  • З лістапада 1939 г. — зноў у БССР. У 1940 г. у былым маёнтку было 29 двароў, 116 жыхароў.

  • У 1950-х праведзена калектывізацыя.

  • На пачатку новага тысячагоддзя ў вёсцы налічваліся 31 гаспадарка і 63 жыхары.

  • Па стане на 2019 год — 17 гаспадарак, 37 жыхароў.

Не знікне!

Сустракаюся са старэйшынам вёскі Аленай Лукіянавай — і пазнаю ў ёй гераіню сваёй даўняй публікацыі ў раённай газеце. Тады я пісала, як яна, маладая жанчына, якая мела дзвюх дачушак, выйшла замуж за ўдаўца з трыма дзяўчынкамі, прыняла іх як родных і аддавала ім усю душу. Алена Лявонаўна і зараз захоўвае той артыкул. На жаль, праз 25 гадоў, калі ўсе дзеці ўжо выраслі, саюз Алены з мужам распаўся. У 2005 годзе жанчына купіла сабе домік у Сурвілішках і назаўсёды пакінула Паставы.

Пераехаўшы ў вёску, яна стала працаваць сацыяльным работнікам. Абслугоўвала адзінокіх старых у Сурвілішках, Трапшавічах, Мягунах, Дзяўгунах. У 2010-м пайшла на пенсію. Але не абмяжоўваецца клопатамі толькі пра свой дом і падвор’е. Ужо шмат гадоў Алена выконвае грамадскі абавязак — з’яўляецца старэйшынам Сурвілішак.

— Тут вельмі прыгожыя мясціны, — расказвала. — Вёска размешчана паміж двума азёрамі, недалёка лес. А колькі садоў! На жаль, многія дамы пустуюць. Аднак мне верыцца, што Сурвілішкі будуць жыць. Бо ёсць у нас і маладыя сем’і, і дачнікі. Зараз жыхароў няшмат, затое гэта ў асноўным руплівыя гаспадары. Большасць трымаюць на ўласных падвор’ях жыўнасць. Праўда, ёсць і гультаі, аматары спіртнога. Але такіх адзінкі.

Алена прызнаецца, што яе душэўная траўма з гадамі не зажыла. Затое пашанцавала, што трапіла менавіта ў гэту вёску, знайшла агульную мову з мясцовымі жыхарамі. У яе хоць і старэнькі, але дагледжаны, утульны дом. Вырошчвае агародніну, садавіну, захапляецца зборам карысных траў, з найвялікшай радасцю сустракае самых дарагіх гасцей — дачок з зяцямі, унукаў, якія прыязджаюць у госці.

Чаму б тут не жыць?

Іосіф і Людміла Пашкевічы — старажылы вёскі. Іх дом узвышаецца на пагорку ўсяго за некалькі дзясяткаў метраў ад возера.

— Як шкада, што вы прыехалі ў пару, калі прырода яшчэ не ажыла! — гаварыла мне Людміла Антонаўна. — Калі б летам наведаліся, то ўбачылі б, як прыгожа наўкола.

 

На падвор’і Пашкевічаў прыгажосць не толькі прыродная, але і рукатворная. Адна «гармата», змайстраваная з колаў і кавалка трубы і ўстаноўленая на пні старога дрэва, чаго вартая! Гаспадар жартуе: «Ад нас недалёка граніца з Літвой. Няхай НАТАўцы ведаюць, што маем дальнабойную зброю». Ля дома ёсць і іншыя малыя архітэктурныя формы. Ну а кветак летам тут, напэўна, не злічыць.

Усё жыццё Пашкевічы адпрацавалі ў калгасе: ён — механізатарам, яна — у паляводстве. Але ёсць у іх біяграфіі і такі эпізод. У юнацтве абое паехалі на заробкі ў Цюмень. Прабылі там усяго паўгода і вярнуліся.

 

— Хоць і зараблялі нядрэнна, але там ставіліся да нас як да чужынцаў, — успаміналі. — На Радзіме няхай і бядней, затое тут усе — свае людзі. Шкада толькі, што вёсачкі пусцеюць. Вось і ад нас не так даўно пераехалі ў Паставы чатыры мнагадзетныя сям’і. Вядома, пахвальна, што дзяржава клапоціцца пра такія сем’і, яны атрымліваюць ільготнае жыллё. Дрэнна іншае — яно ўзводзіцца ў гарадах. З-за гэтага становяцца бязлюднымі вёскі. Зараз у нас 22 дарослыя жыхары і трое дзяцей.

Не затрымаліся ў Сурвілішках і іх дзеці. Дачка Эля жыве ў Мядзеле, сын Віталій — у Паставах. Яны, а таксама зяць і нявестка, унук і ўнучка любяць наведвацца сюды, дапамагаюць падтрымліваць сядзібу ва ўзорным стане. Людміла Антонаўна і Іосіф Гаўрылавіч упэўненыя, што іх дом ніколі не стане занядбаным. Радуюцца яны і таму, што ў іх вёсцы некалькі дамоў купілі дачнікі і нават аграсядзіба павінна з’явіцца. Чаму б не жыць у такіх прыгожых мясцінах?

Павароты лёсу

Якія ўсё-такі непрадказальныя людскія лёсы! Аксана Артамонава — расіянка. Яна нарадзілася і вырасла ў Карэліі, там жа і замуж выйшла, але за мужчыну з Беларусі, які быў намнога старэйшы за яе. Калі аўдавела, у другі раз стварыла сям’ю са стрыечным мужавым братам Пятром Ясінскім.

— Вось так мы з ім і парадніліся ў другі раз, — смяецца жанчына. — Калі Пецева жонка пайшла з жыцця, у яго на руках засталіся дзве дачушкі. Малодшай не было і двух гадкоў. Гадаваць іх дапамагалі яго бацькі. А праз чатыры з паловай гады, у 2013-м, мы з ім сышліся. Я ж прыязджала сюды да свекрыві, ведала, што гэта на­дзейны чалавек.

 

Аксана па стане здароўя не магла мець сваіх дзяцей і ўсю нерастрачаную любоў аддавала Пецевым дачушкам. Дзяўчынкі выраслі. Вераніка скончыла Полацкі педагагічны каледж і другі год настаўнічае ў СШ №2 імя Н. М. Асяненкі. Валя — другакурсніца Пастаўскага дзяржкаледжа. У выхадныя бацька або Аксана прывозяць дзяўчат дадому, а ў Паставах здымаюць для іх кватэру. Ёсць яшчэ адзін член сям’і — 52-гадовая сястра Пятра Алёна — інвалід з дзяцінства. Пасля смерці бацькоў брат не аддаў яе ў спецыялізаваную ўстанову, а разам з Аксанай даглядае. Сама Аксана мае ІІ групу інваліднасці. Але гэта не перашкаджае жанчыне быць клапатлівай гаспадыняй. А яшчэ яна — азартная рыбачка. «Лес, рыбалку, агарод — усё люблю», — прызнаецца.

Пётр і Аксана трымаюць вялікую гаспадарку. Зараз у ёй 25 авечак, чацвёра свіней, статак курэй. Ёсць і восем пчоласем’яў.

— Працы хапае, — гаварыў Пётр. — Добра, што маем сваю тэхніку: трактар і ўсё прычапное да яго, мотаблок, дзве легкавыя машыны, матацыкл і мотавеласіпед.

Слухала гаспадароў дома, радавалася за іх і думала: ну хто, пазнаёміўшыся з гэтай сям’ёй, скажа, што ў вёсцы жывуць бедна?

Хутчэй бы загаварыў!

Мацярынства — вялікае шчасце. Але і найвялікшая адказ­насць. Сыночку Сняжаны і Аляксандра Сцепанянаў тры з паловай гады. Вясёлы, рухавы, усё разумее, наведвае дзіцячы садок, але не размаўляе.

Гэта трывожыць бацькоў, пра што мне і гаварыла пры сустрэчы маладая мама. А я прыгадала, як некалькі гадоў назад моцна перажывала з такой жа прычыны мая знаёмая. Яе сынок не размаўляў да чатырох гадоў. Зараз ён ужо паспяхова скончыў пачатковую школу і такі суразмоўца, што не спыніць. Вось і Сняжану сталічны ўрач-неўролаг запэўніў, што ў хлопчыка няма ніякіх адхіленняў і ён абавязкова загаворыць.

 

Давялося ёй паляжаць у бальніцах з сынком Антонам і з такімі сур’ёзнымі дыягназамі, як пашкоджанне кішэчніка, пахвінная грыжа.

— Добра, што ў мяне надзейны муж, — гаварыла жанчына. — Падчас маёй адсутнасці на ім застаюцца дом і гаспадарка. Мы трымаем дзвюх кароў, свіней, курэй. А яму ж і на работу трэба — працуе электрыкам у «Янавіцы-агра». Калі неабходна, то і на трактар садзіцца. Ля нашага дома сам пабудаваў гараж і лазню, зараз ладзіць у двары арэлі для Антона.

Сняжана не працуе. Справа ў тым, што з завяршэннем навучальнага года ў вёску перастае хадзіць аўтобус, які возіць дзяцей у школу. А ў садок як хочаш, так і дабірайся. Праблема. Таму ўсё лета дзіця дома з мамай.

 

Дабрабыт ствараюць працай

Не спадзявалася застаць Вікторыю Шэршань дома, ведаючы, што яна працуе на ферме ў Камаях. Аднак пашанцавала: дачку падмяніў бацька. Якраз і яе муж Арцём прыехаў на абед. Дома былі і двое іх дзетак. Першакласніца Лера — сапраўдная казачная фея — аднеслася да «фотасесіі» з мілай какетлівасцю, трохгадовы Максім — насцярожана. Што з гэтага атрымалася, бачыце на здымку.

Арцём працуе ў ААТ «Камайскі-агра» на трактары, Вікторыя разам з роднай сястрой даглядае цялят на дарошчванні.

— А магла б быць бухгалтарам, — расказвала яна. — Такую спецыяльнасць я набыла ў пастаўскім каледжы. Працавала ў бухгалтэрыі «Камайскага-агра». Але вельмі хутка зразумела, што гэта не маё. Таму пасля заканчэння дэкрэтнага водпуску ў бухгалтэрыю не вярнулася, а пайшла на ферму.

 

У Шэршняў добры, па-сучаснаму абсталяваны дом, у гаражы — два легкавікі, у хлявах — карова, свінні, куры.

— Усё дабро, якое маем, здабываем працай, — расказвала Вікторыя. — І дом пабудавалі самі з дапамогай бацькоў. Свая агародніна. Люблю збіраць грыбы і ягады, прычым не толькі сабе, але і на продаж. Нават Лера збірала лісічкі і здавала іх нарыхтоўшчыкам. Такім чынам ужо атрымала свае першыя грошы.

— Напэўна, вы і з рыбай заўсёды? — пытаюся. — Побач жа возера.

— Не, рыбу лавіць няма калі, — чую ў адказ. — Арцём з вясны да позняй восені з шасці раніцы да васьмі вечара на працы. Але ў нас і без рыбы ўсяго хапае.

 

У бацькоўскім доме

Папярэдне гэты адрас у маім журналісцкім блакноце не быў пазначаны. Але хіба можна было праехаць міма, убачыўшы прыгожы дом і прасторную дагледжаную тэрыторыю ля яго?

— Тут жыве адзінокі мужчына Рыгор Данілаў, — тлумачыць старэйшына вёскі. — Можам зайсці.

Гаспадар здзівіўся нечаканым візіцёрам, але ў хату запрасіў. У пакоях такія чысціня і парадак, якія ўбачыш не ў кожнай гаспадыні, нават вазоны ёсць.

 

— Гэта бацькоўскі дом, — расказваў Рыгор. — Я тут нарадзіўся і вырас. А ў дарослым жыцці лёс закідваў у Міёры, Маскву. Урэшце вярнуўся ў родныя мясціны. 20 гадоў адпрацаваў энергетыкам у Палессі. Там і жыў. Калі цяжка захварэў бацька, прыехаў сюды.

Была і другая прычына — распалася сям’я. Я не стала распытваць, з-за чаго: мяне больш цікавіў сённяшні дзень вяскоўца.

 

— Вырашыў пажыць для сябе, — адкрыта гаварыў мужчына. — Трымаю карову, курэй, збіраюся купіць бычка. Дапамагаю вяскоўцам з апрацоўкай агародаў, нарыхтоўкай дроў. Патрабуецца мая дапамога і дачнікам. Маю сваю машыну і матацыкл.

Ахвотна здабывае Рыгор такія дары прыроды, як грыбы, ягады, рыба. Найвялікшы трафей — шчупак вагой 7 кілаграмаў 800 грамаў.

 

З роду доўгажыхароў

Найстарэйшай жыхарцы Гераіме Жарынай— 88. Усё яе жыццё, за выключэннем дзевяці гадоў, калі працавала ў Казахстане на шахце, прайшло тут. Шчыравала ў калгасе даяркай, была на добрым рахунку. Нарадзіла і выхавала з мужам трох сыноў і дачку. Перажыла цяжкае гора: памерлі ў маладым узросце два старэйшыя сыны. 24 гады назад не стала і мужа. Засталася адна. Добра, што малодшы сын жыве ў суседняй вёсцы Мягуны і амаль штодня наведваецца, дапамагае. А вось дачка Алёна — у Швянчонісе, і зараз ёй вельмі складана прыехаць на Радзіму, таму бывае тут рэдка. Але калі летась маці захварэла і ляжала ў бальніцы, дачка ўзяла водпуск і апякала яе.

 

Ёсць у Гераімы Эдвардаўны і яшчэ адна памочніца — сацыяльны работнік Наталля Жарына. Вось і ў той дзень, калі я прыехала ў вёску, яна была ў сваёй падапечнай.

— Эдвардаўна — малайчына, — гаварыла Наталля. — Яна найстарэйшая з усіх жанчын, якіх я абслугоўваю, але самая рухавая. А як добра выглядае!

Аднак гады не праходзяць бясследна, а штосьці забіраюць у чалавека. У Гераімы Эдвардаўны сеў зрок, яна мае вялікія праблемы са слыхам. Але да нядаўняга часу яшчэ чытала, а тэлевізар у навушніках глядзіць і цяпер. Казала: «Мой дзед дажыў да ста гадоў. Можа, і ў мяне атрымаецца…»

 

Са сваёй гаспадаркі

Бываючы ў вёсках, не часта сустракаю гаспадароў, якія трымаюць жывёлу. Старыя, у большасці адзінокія людзі, не маюць на гэта сіл, маладыя не хочуць сябе абцяжарваць. Сурвілішкі прыемна ўразілі тым, што тут на многіх падвор’ях ёсць жыўнасць.

Ва ўласнай гаспадарцы Валянціна і Таццяны Жарыных зараз дзве каровы, бык, некалькі свіней, куры. Такая «ферма» патрабуе шмат корму і клопатаў. Таццяна не працуе, а займаецца гаспадаркай. Безумоўна, без удзелу мужа не справілася б. Валянцін працаваў у ААТ «Камайскі-агра» на трактары. Мінулым летам ён перанёс інфаркт і зараз знаходзіцца на ІІІ групе інваліднасці. Але сельгаспрадпрыемства не пакідае.

 

У сям’і двое дзяцей. Ліза вучыцца ў каледжы ў Віцебску на повара-кандытара, Аня паступіла ў Полацкі лясны тэхнікум. На канікулах дзяўчаты дапамагаюць бацькам спраўляцца з гаспадаркай. А калі ад’язджа­юць на вучобу, ім ёсць чым напоўніць сумкі — маю на ўвазе дамашнія прадукты.

 

Проект «ПК» «Вёсачка» продолжается. Следующая остановка — деревня Сурвилишки

 

Фаіна Касаткіна

источник: https://www.postawy.by/2024/03/proekt-pk-vjosachka-prodolzhaetsya-sledujushhaya-ostanovka-derevnya-survilishki/

Loading

Читайте на 123ru.net


Новости 24/7 DirectAdvert - доход для вашего сайта



Частные объявления в Вашем городе, в Вашем регионе и в России



Smi24.net — ежеминутные новости с ежедневным архивом. Только у нас — все главные новости дня без политической цензуры. "123 Новости" — абсолютно все точки зрения, трезвая аналитика, цивилизованные споры и обсуждения без взаимных обвинений и оскорблений. Помните, что не у всех точка зрения совпадает с Вашей. Уважайте мнение других, даже если Вы отстаиваете свой взгляд и свою позицию. Smi24.net — облегчённая версия старейшего обозревателя новостей 123ru.net. Мы не навязываем Вам своё видение, мы даём Вам срез событий дня без цензуры и без купюр. Новости, какие они есть —онлайн с поминутным архивом по всем городам и регионам России, Украины, Белоруссии и Абхазии. Smi24.net — живые новости в живом эфире! Быстрый поиск от Smi24.net — это не только возможность первым узнать, но и преимущество сообщить срочные новости мгновенно на любом языке мира и быть услышанным тут же. В любую минуту Вы можете добавить свою новость - здесь.




Новости от наших партнёров в Вашем городе

Ria.city

Подземное море под Москвой: чем оно опасно для столицы

11 августа - День строителя !

VR и 19-метровый экран: что ждет гостей пространства «Телепорт» в Парке Горького

Гид по главным музыкальным фестивалям августа

Музыкальные новости

Итоги служебной деятельности подразделений вневедомственной охраны Росгвардии подвели на совещании-семинаре в Новосибирске

Более трети продаваемых частных домов в России требуют ремонта

Дарья Семёнова, атлетистка Нижегородской сборной, примет участие в новом спортивном шоу телеканала ТНТ «Игры без границ»

Армения и Россия подпишут новое соглашение: В США призадумались

Новости России

Самошников – лучший игрок матча с махачкалинским «Динамо»

Сквер Рубцовой, парк Толстого и Центральный лесопарк обустроят в Химках

Гид по главным музыкальным фестивалям августа

Капитальный ремонт ждет 28 столичных домов, в которых находятся книжные магазины

Экология в России и мире

Как записать брата в телефоне

Счастливый сотрудник – эффективный сотрудник: как позитивная атмосфера в компании влияет на успех?

BIA Technologies наградила победителей международного конкурса математических докладов Best Paper Award

Сеть клиник «Будь Здоров» усилит направление по контролю качества медицинской помощи

Спорт в России и мире

Теннисист Рублев заявил, что пропустил Олимпиаду, так как не был готов морально

Теннисистка Самсонова вышла в четвертьфинал турнира WTA 1000 в Торонто

В США опубликовали видео тренировки Рыбакиной: она готовится к турниру за миллионы долларов

Карен Хачанов проиграл итальянцу Арнальди во втором круге «Мастерса» в Монреале

Moscow.media

Квартальная выручка Freedom Holding Corp. выросла до $450,7 млн

Досрочно завершили ремонт дороги «Малоярославец – Боровск» – Комлево – Роща в Калужской области

ALMI Partner и «ГИГАНТ» подтвердили совместимость продуктов

Президент Гильдии строителей Урала допустил снижение продаж жилья после отмены льготной ипотеки











Топ новостей на этот час

Rss.plus






Какой церковный праздник отмечают православные христиане сегодня, 11 августа 2024 года

МЧС распространило экстренное предупреждение о грозе и ветре в Московской области

Гид по главным музыкальным фестивалям августа

В Подмосковье запустили горячую линию для пострадавших из Курской области