54-гадовая жыхарка Гродна вечарам на вуліцы Курчатава ў абласным цэнтры ўзяла швабру і ўчыніла бітву з транспартам. У выніку яна пашкодзіла два легкавікі “Джылі” і адзін “Фольксваген”, пакінуўшы драпіны на кузавах.
Супрацоўнікі Ленінскага РАУС устанавілі асобу зламысніцы. Супраць жанчына ўзбудзілі крымінальную справу па артыкуле “Хуліганства”.
Аўтамабілі стаялі на стаянцы без парушэнняў ПДР, а жанчына на момант здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў была цвярозай, адзначаецца ў паведамленні.
Фота УУС