p/pp
Заўтра магнітных бур на тэрыторыі нашай краіны не прагназуецца. Геамагнітны фон - ад спакойнага да слабаўзбуранага./pp 15 мая ў народным календары Барыс. Казалі: “Барыс і Глеб сеюць хлеб”. І прыкмячалі: дзень цёплы - будзе хлеб цёмны. А яшчэ ў некаторых месцах дзень Барыса і Глеба называецца салаўіным днём. Гаварылі, што ў добрае надвор’е салавей можа спяваць хоць усю ноч, а перад навальніцай і дажджом заўсёды маўчком./pp/pp Інфармацыя з гісторыі метэаназіранняў. Самая халодная ноч была ў Горках у 1954 годзе - амаль 3 градусы марозу, а дзённы тэмпературны максімум адзначаны ў Мазыры ў 2007-м - амаль 32 градусы цяпла./p