У выпадку шквалістага ветру шчыльна зачыніце вокны і дзверы. З двара, адкрытых гаўбцоў і лоджый прыбярыце гаспадарчыя рэчы. Машыну пастаўце ў гараж, ці прыпаркуйце далей ад дрэваў і слаба замацаваных канструкцый, раяць выратавальнікі.
На вуліцы ў гэты час абыходзьце навясныя збудаванні, надломленыя галіны дрэў і лініі электраперадач. Устрымайеся ад паездках на сваіх аўтамабілях і доўгага знаходжання на вуліцы. Падчас узнікнення пагрозы для жыцця і здароўя, паведамляйце ў службу 101 ці 112, нагадваюць выратавальнікі.