Беларускі персанаж Піліп Беспамылковы працягвае прасоўваць беларускую мову праз гумар: на гэты раз ён выпусціў відэа «Спалі тлушч» супраць бодыпазітыву. «Спалі ўвесь тлушч са сваіх бакоў!» — заклікае Піліп беларусаў ісці ў спортзал. Здымкі кліпа адбываліся ў Маскве, а адказны за гэтае відэа — беларускі маркетолаг Юры Юрчанка.