У праграме свята — купальскія абрады, карагоды, конкурсы. Адным з іх стане конкурс «Плывем на чым патрапіла». Вядома, па традыцыі слонімцы будуць шукаць у гэты вечар чароўную папараць-кветку.
Гасцей свята чакаюць майстар-класы па пляценні вянкоў і вырабе абярэгавай лялькі.
На заканчэнне свята адбудзецца дыскатэка і вогненна-піратэхнічнае шоу «Вогненныя крумкачы».
Пачатак у 19 гадзін.