Гэта працяг, другі сезон шпаргалак для тых, хто імкнецца гаварыць па-беларуску. Цяпер мэта праекта — пашырыць уяўленне, як і з чаго складаецца прыгажосць і своеасаблівасць нашай мовы. Бо каб удасканальваць сваё маўленне і напоўніцу граматна карыстацца слоўнікавым запасам, варта авалодваць сінтаксічнымі канструкцыямі, правіламі адметнага спалучэння слоў ды ўзбагачацца ўстойлівымі выразамі, што не перакладаюцца паслоўна на іншыя мовы. Тады будзеце гучаць сапраўды «па-беларуску».