Раніцай 17 ліпеня ў вёсцы Некрашэвічы Карэліцкага раёна гарэў закінуты будынак. У выніку выгарала 3 кв.м. падлогі.
Днём 17 ліпеня ў аграгарадку Дзітва Лідскага раёна цалкам згарэла гаспадарчая пабудова.
У гэты ж дзень у вёсцы Белкаўшчына Смаргонскага раёна гарэў дачны дом. Агнём пашкоджана аздоба сцен, закурадымлена столь і маёмасць у доме.
Таксама 17 ліпеня гарэў нежылы дом у вёсцы Юцюны Воранаўскага раёна. Знішчаны дах і перакрыцці, пашкоджаны сцены.
Прыватная лазня гарэла вечарам 17 ліпеня ў вёсцы Васілевічы Навагрудскага раёна. Агнём пашкоджаны дах, перакрыццё і сцены.
Прычыны пажараў высвятляюцца.