Shifting To The Backrooms — дэбютны праект беларускай студыі Oopsome Games, гэта падарожжа па сьвядомых снах падлетка зь сямейнымі праблемамі. Прастора ламаецца, навакольле ўвесь час мяняецца, а вакол загадкі, якія вам трэба разгадваць. Расказваем пра гэтую гульню.