Прэзыдэнт Кубы Мігель Дыяс-Канэль заявіў, што нядаўна адбыліся перамовы з урадам ЗША. Перамовы «былі накіраваныя на пошук рашэньняў шляхам дыялёгу па двухбаковых рознагалосьсях паміж дзьвюма краінамі», паведаміў Дыяс-Канэль на прэс-канфэрэнцыі, якую трансьлявалі па тэлебачаньні.