Турнір памяці Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава збярэ ў Магілёве 190 юных дзюдаістаў
Спаборніцтвы ўваходзяць у праграму адкрытага першынства Рэспублікі Беларусь сярод юніёраў і юніёрак 2006-2010 гадоў нараджэння. У барацьбу за медалі ўступяць 190 юнакоў і дзяўчат з усіх рэгіёнаў краіны.
Спартсмены прадэманструюць сваё майстэрства ў індывідуальнай праграме і ў складзе змешаных каманд.