Выстава жывапісу Леаніда Шчамялёва "Тваё імя - жанчына" адкрылася ў Галерэі мастацтваў мастака
Партрэт - асаблівы жанр у творчасці мастака, а жаночы партрэт - асаблівы свет, сатканы з цудоўных вобразаў. З пяшчотай, павагай, удзячнасцю і безумоўнай любоўю Леанід Шчамялёў ствараў вобразы маці, жонкі і трох дачок, якія займалі галоўнае месца ў яго жыцці.