На форуме "Зроблена ў Беларусі" ў Пекіне падпісаны кантракты на больш як $70 млн на пастаўку прадукцыі АПК
У мерапрыемстве прыняло ўдзел 21 прадпрыемства з усіх рэгіёнаў Беларусі, што прадстаўляе мясную, малочную, плодаагароднінную і іншыя галіны перапрацоўкі. Кітайскі бок прадстаўлялі больш за 180 кампаній і 14 галіновых асацыяцый.