Другі энергаблок БелАЭС выпрацаваў 20 млрд кВт.гадз электраэнергіі
"Аб'ём выпрацоўкі электраэнергіі другім энергаблокам БелАЭС з моманту яго ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму краіны 13 мая 2023 года склаў 20 млрд кВт.гадз. Сумарна Беларуская АЭС выпрацавала звыш 57 млрд кВт.гадз", - адзначылі на станцыі.