Францыя на фоне стратэгічнай нестабільнасьці ў сьвеце павялічыць свой ядзерны арсэнал, а таксама пашырыць супрацоўніцтва ў сфэры ядзернага стрымліваньня з іншымі эўрапейскімі краінамі, у тым ліку Нямечччынай. Пра гэта ў панядзелак заявіў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон.