Амбасадар Украіны ў Вашынгтоне Вольга Стэфанішына паведаміла, што атрымала дэмарш (афіцыйнае дыпляматычнае апавяшчэньне) ад Дзярждэпартамэнта ЗША пасьля нападу ўкраінскіх дронаў па інфраструктуры Касьпійскага трубаправоднага кансорцыюма (КТК) у порце Наварасійска ў лістападзе 2025 года.