Упершыню ў гісторыі свайго ўдзелу ў Белых Алімпіядах беларускія атлеты не ўзялі ніводнага мэдаля. Праўда, нават у выпадку заваяваньня ўзнагароды яна не пайшла бы ў залік беларускіх — краіна выступала ў Міляне і Картыне д’Ампэцца пад нэўтральным сьцягам.