ВАК: за 2025 год вучоную ступень атрымалі 40 замежных грамадзян, больш за ўсё - з Кітая
"У 2025 годзе ВАК прысудзіла вучоную ступень 261 саіскальніку, з іх - 39 дактароў навук, 222 кандыдаты навук. Уладальнікамі вучоных ступеней сталі 40 замежных грамадзян з васьмі дзяржаў, больш за ўсё з КНР - 25 чалавек", - расказаў Аляксандр Гучок.