Відэа з былым палітзьняволеным Паўлам Сьпірыным апублікаваў кіраўнік дабрачыннай ініцыятывы BELAID Андрэй Стрыжак. Пра вызваленьне 42 гадовага палітычнага блогера стала вядома на пачатку студзеня. Апошнім часам палітвязьня трымалі ў Горках у калёніі для «рэцыдывістаў» разам з Алесем Бяляцкім.