Як Беларусь захавала $40 млрд экспарту пасьля страты рынкаў Эўразвязу і Ўкраіны і чаму гэта не перамога — тлумачэньне эканаміста Крука
ГЛЯДЗЕЦЬ ГРАФІК У ПОЎНЫМ ФАРМАЦЕ
Крыніцы: Белстат, Эўракамісія
Які вынік мела для эканомікі страта экспартных рынкаў Эўразьвязу і Ўкраіны?— У 2021 годзе з экспарту тавараў зь Беларусі на Эўразьвяз і Ўкраіну прападала 30%, каля 12 мільярдаў даляраў. Ужо ў 2022 годзе экспарт тавараў з Беларусі ва Ўкраіну зьменшыўся да нуля, экспарт у ЭЗ за 4 гады ўпаў у 10 разоў. Аднак з 2021-га па 2026-ы год экспарт тавараў зь Беларусі ва ўсе краіны сьвету агулам практычна не зьмяніўся, ён складаў і...