Асноўныя моманты, якія варта ўлічваць пры складанні графіка водпускаў, назвалі ў Мінпрацы
У Мінпрацы нагадалі, што графік працоўных водпускаў павінен складацца на каляндарны год не пазней за 5 студзеня. Іншы тэрмін складання графіка можа быць устаноўлены калектыўным дагаворам або ўзгоднены наймальнікам з прафсаюзам.