Лукашэнка: Беларусь пераарыентавала з заходняга і ўкраінскага напрамкаў экспартныя патокі на $14 млрд
"Пастаўленая задача пераарыентаваць у дружалюбныя дзяржавы экспартныя патокі на суму $14 млрд, "якія выпалі" з заходняга і ўкраінскага напрамкаў, у цэлым выконваецца. Па выніках 2024 года ўдалося нарасціць аб'ём экспарту айчынных тавараў і паслуг амаль да $50 млрд", - сказаў Прэзідэнт.