Воблачнае надвор'е з дажджамі і навальніцамі чакаецца ў Беларусі 26 чэрвеня
У чацвер ноччу і раніцай будзе пераважна воблачнае надвор'е, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, месцамі магчымы навальніцы.
Днём чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, толькі месцамі па ўсходзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы.