Пуцін заявіў, што прапанаваў "магчымы выхад з сітуацыі" вакол Ірана і Ізраіля
Паводле яго слоў, Ірану і Ізраілю трэба дамовіцца так, каб захаваць інтарэсы абедзвюх дзяржаў. Пагадненне павінна ўлічваць права Ірана на мірны атам, і не толькі ў энергетыцы, і права Ізраіля на безумоўную бяспеку.