Прэм'ера оперы "Арлеанская дзева" адбылася ў Вялікім тэатры Беларусі
Опера "Арлеанская дзева" ўпершыню прагучала на сцэне Вялікага тэатра Беларусі. Яе рэжысёрам-пастаноўшчыкам выступіў адзін з самых яркіх прадстаўнікоў сучаснай сусветнай опернай рэжысуры Георгій Ісаакян.