Турнір "Скураны мяч" сабраў больш за 160 аматараў футбола з розных раёнаў Гродзенскай вобласці
"У Гродне праходзіць другі этап рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод дзяцей і падлеткаў "Скураны мяч" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба", - расказаў начальнік аддзела па развіцці футбола Гродзенскай вобласці Асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" Яўген Юцэвіч.