У студзені-маі ў Беларусі вырабілі сельгаспрадукцыі на Br9,5 млрд
У сельскагаспадарчых арганізацыях выраблена прадукцыі на Br9,4 млрд, або ў супастаўных цэнах 99 працэнтаў да ўзроўню адпаведнага перыяду папярэдняга года. Зніжэнне тэмпу вытворчасці абумоўлена больш познімі тэрмінамі пачатку нарыхтоўкі кармоў з траў у бягучым годзе.