Прэзідэнт Ірана паабяцаў сілай абараняць права рэспублікі на мірны атам
13 чэрвеня Ізраіль пачаў аперацыю, накіраваную супраць іранскай ядзернай праграмы. Менш чым праз суткі Іран ажыццявіў атаку ў адказ. У наступныя дні Ізраіль і Іран зноў абмяняліся ўдарамі. Абодва бакі паведамілі пра загінулых і пацярпелых у выніку атак.