Кулік: пераход на пелеты - гэта не імпартазамяшчэнне, а імпартанезалежнасць
У Беларусі створана 64 пелетныя вытворчасці. Яны здольны выпускаць 900 тыс. т прадукцыі ў год. Калі гэтыя прадпрыемствы ствараліся, меркавалася, што пелеты будуць адгружацца на рынак Еўрасаюза. На той час ён мог спажыць 12,5 млн т прадукцыі. Аднак пасля ўвядзення санкцый было прынята рашэнне больш актыўна асвойваць унутраны рынак.