ДПК: уезду ў Еўрасаюз чакаюць звыш 1,5 тыс. транспартных сродкаў
Каля 510 велікагрузаў чакаюць афармлення перад літоўскімі пунктамі пропуску. Менш за ўсё фур з пачатку тыдня прайшло праз пагранпераход "Мядзінінкай" (сумежны "Каменны Лог") - 10 працэнтаў ад нормы.
Супрацоўнікі пункта пропуску "Шальчынінкай" (сумежны "Беняконі") прапусцілі ў Літву 38 працэнтаў велікагрузаў.