Аранжавы ўзровень небяспекі з-за навальніц аб'яўлены сёння ў Беларусі
Раніцай і днём воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі дажджы, днём у многіх раёнах моцныя дажджы. Прагназуецца ўзмацненне ветру з пераходам на паўночны 5-10 м/с, у многіх раёнах з парывамі 15-20 м/с.