Матчамі ў Мінску і Віцебску прадоўжыцца 10-ы тур футбольнага чэмпіянату Беларусі
Два стартавыя матчы 10-га тура з удзелам фіналістаў розыгрышу Кубка краіны адбыліся 20 мая. Гродзенскі "Нёман" з лікам 3:1 перамог у Наваполацку мясцовы "Нафтан", а футбалісты жодзінскага "Тарпеда-БелАЗа" ўступілі ў Мазыры мясцовай "Славіі" - 0:1.