"Гэта не фоташоп". Беларус сабраў з адной паляны 305 грыбоў! Як яму гэта ўдалося?
Любоў Сяргея да лесу перадалася ад бабулі Фаіны. Менавіта да яе ў вёску Боркі ён прыязджаў на канікулы з Узды. Бабуля першай паказала хлопчыку, дзе хаваюцца грыбы, растлумачыла, якія з іх ядомыя, а якія ядавітыя.