Ёсць нават японскі бружмель. Адзін з самых маладых фермераў краіны даказвае, што бізнес у вёсцы - гэта модна
Назар Мельнікаў цяпер, бадай, адзін з самых маладых фермераў у нашай краіне. Ён з братам вырошчвае ягады, у тым ліку такія рэдкія, як бружмель. А яшчэ будуе кантактны заапарк з незвычайнымі гадаванцамі: гламурнымі козамі каморы, в'етнамскімі парасятамі і быкамі абердзін-ангускай пароды.